Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Лыскава

У цэнтры аграгарадка Лыскава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці знаходзіцца царква Раства Багародзіцы. Яе ўзнікненне звязана з наступнымі падзеямі. У 1628 г. у Лыскаве быў заснаваны ўніяцкі базіліянскі манастыр, а ў дакументах за 1689 г. упамінаецца праваслаўны жаночы Пакроўскі манастыр.

Пад 1859 г. згадваецца Лыскаўская праваслаўная царква, збудаваная ў 1725 г.

У 1892–1893 гг. яна была разабрана з прычыны састарэласці і адсутнасці сродкаў для рамонту, а царкоўны рыштунак перанесены ў былы

рымска-каталіцкі касцёл. У 1880 г. касцёл згарэў ад удару маланкі, а адбудоўваўся ўжо як праваслаўная царква замест старой Пакроўскай, якая да таго часу пачала парахнець. 11 снежня 1886 г. храм быў асвечаны ў імя Раства Прасвятой Багародзіцы.

Алена Георгіеўна Лось нарадзілася 22 студзеня 1933 г. у Вільнюсе. Яе бацька, ураджэнец Брэстчыны, скончыў Вiленскi ўнiверсiтэт, працаваў урачом. Любiў маляваць, выпiсваў французскi часопiс, прысвечаны мастацтву. Мацi валодала французскай і нямецкай мовамi, захаплялася рускай паэзiяй «сярэбранага веку». Дзіцячыя гады Алены Лось звязаны з Пружаншчынай, дзе яна амаль шаснаццаць гадоў жыла спачатку ў Лыскава, потым у Магілёўцах і Ружанах.

Францішак Карпінскі нарадзіўся 4 кастрычніка 1741 года ў вёсцы Галаскоў Рэчы Паспалітай (цяпер Каламыйскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці, Украіна). Вучыўся ў калегіі езуітаў у Станіслававе, скончыў езуіцкую акадэмію ў Львове (1762), дзе атрымаў ступень доктара філасофіі і гуманітарных навук і ступень бакалаўра тэалогіі. Затым вывучаў замежныя мовы і біялогію ў Вене.